БЕСЭ́РА ШМІТ

(Becerra Schmidt) Густава (н. 26.8.1925, г. Тэмука, Чылі),

чылійскі кампазітар, дырыжор. Скончыў Нац. кансерваторыю ў Сант’яга (1949), з 1947 выкладаў у ёй (з 1952 праф.). Яго творчасць 1950—60-х г. звязана з нац. традыцыямі, увасабленнем неакласіцысцкіх тэндэнцый. Пазней звярнуўся да электроннай і канкрэтнай музыкі. Сярод твораў: 4 сімфоніі (1955—73); канцэрты з арк. для фп., для скрыпкі, для флейты, для гітары; «Гульні» для фп. і магнітафоннай стужкі; камерна-інстр. ансамблі; музыка да драм. спектакляў і кінафільмаў.

т. 3, с. 129

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)